Растае, як туман, і знікае ў нябыт пакрыёму 
Усё тое, чым я ганаруся і што я люблю. 
Толькі хочацца верыць, што слоем густым чарназёму 
Намаганьні нашыя ў гэтую лягуць зямлю. 
Можа быць, яшчэ крок — і ў бездань. 
Мы глядзім у твар бядзе. 
Але, павер, усе гэтыя песні — 
Толькі для цябе, 
Толькі для цябе... 
І балюча наўкол, і пякуча, і ў вочы калюча. 
Над вадою плыве нашых мараў няздзейсненых дым. 
І былі мы адно для аднога вадою гаючай, 
Тым адзіным праменем, дакладней, з нямногіх адным. 
Можа быць, панясе нас па свеце. 
Ты — ў Маямі, я — ў Тыбет… 
Але цяпер, усе гэтыя песні 
Толькі для цябе, 
Толькі для цябе... 
Мы на беразе мора, якое завецца адчаем, 
Мы ўдыхаем раслінаў марскіх рэзкі ёдавы пах, 
Пазіраем наўкол і пачуцці свае выключаем 
І трымаем надзею ў халодных дрыготкіх руках. 
Можа быць, дзесці напрадвесні 
Хтосьці здзейсніць, хтосьці — не. 
Ну, а пакуль усе гэтыя песні 
Толькі для цябе, 
Толькі для цябе...