• А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Віктар Шалкевіч - Балада пра сьвятога Мікалая

    Исполнитель: Віктар Шалкевіч
    Название песни: Балада пра сьвятога Мікалая
    Дата добавления: 17.06.2016 | 09:41:46
    Просмотров: 122
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Тут расположен текст песни (слова песни) Віктар Шалкевіч - Балада пра сьвятога Мікалая, перевод и видео (клип).
    Балада пра Сьвятога Мікалая

    Кароткі сьнежаньскі дзянёк
    Падоўжаў на барані скок.
    Віхура сьвішча па-над апусьцелым садам.
    Але аднойчы ўначы
    Сьвятлом назьдзіўным заблішчыць,
    Зазьзяе зорка — пачынаюцца Каляды.
    Стары дасьведчаны Анёл,
    Айца нябеснага пасол,
    Штогод ў наш дом
    з навінай добрай прылятае.
    А ты, цікавая ўсяго,
    Ізноў з пытаньнем да яго
    Пра таямнічага сьвятога Мікалая.

    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Хай табе
    Сьняцца толькі цудоўныя сны.
    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Едзе, едзе
    Ўжо твой сьвяты Мікалай.
    Едзе, едзе
    Ўжо твой сьвяты Мікалай...

    Віват зіма! Віват мароз!
    Бывай, стары, абрыдлы пост.
    Ў шырокі сьвет ідзі, шукай сабе ахвяраў.
    Анёл сядае пры стале,
    У рукі Біблію бярэ
    І адзяе на нос старыя акуляры.
    Мы, спраўна трапіўшы ў тон,
    Старанна “Глорыю” пяём,
    А потым келіхі ўгору падымаем.
    Табе ня сьпіцца… Ўсё часьцей
    Ты падыходзіш да дзьвярэй —
    Пытаеш пра свайго сьвятога Мікалая...

    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Хай табе
    Сьняцца толькі цудоўныя сны.
    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Едзе, едзе
    Ўжо твой сьвяты Мікалай.
    Едзе, едзе
    Ўжо твой сьвяты Мікалай...

    Сівабароды добры дзед,
    Ён не забыўся пра цябе,
    Як і пра ўсіх малых, лупатых і цікаўных.
    Яму апрыкрыла язда.
    І нам, бацькам, яго шкада...
    А што рабіць?.. Яшчэ хвілінку пачакаем...
    Анёл ў нябёсы паляцеў,
    Анёл спаць моцна захацеў.
    Пара табе за добрым прыкладам таксама.
    Пад ёлку боцік палажы
    І ў ложак хуценька бяжы —
    Ён недзе блізка...
    Чуеш, пад’яжджаюць сані?

    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Хай табе
    Сьняцца толькі цудоўныя сны.
    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Едзе, едзе
    Ўжо твой сьвяты Мікалай.
    Ціха ў дзьверы
    Пастукаў... Сьвяты Мікалай...
    Опрос: Верный ли текст песни?
    ДаНет