Хлопец пашаньку пахае ой-ёй-ёй 
Яго сошанька крывая ой Божа ж мой 
Прыйшла к яму чарнявая ой-ёй-ёй
Вазьмі мяне хлопец замуж ой Божа ж мой 
Дзеўка замуж захацела ледзь уся не абамлела 
Дзеўка замуж захацела ледзь уся не абамлела 
Ой ой ой ой Божа ж мой 
Хлопец здуру ажаніўся ой-ёй-ёй, 
На век жонкай падавіўся ой Божа ж мой 
Ані лыжкі ані міскі ой-ёй-ёй 
Павесілі тры калыскі ой Божа ж мой 
Ля калыскі трэба нянька а ля печы кашаварка 
Ля калыскі трэба нянька а ля печы кашаварка 
Ой ой ой ой Божа ж мой 
Даў ёй хлопец тры капейкі ой-ёй-ёй 
Пайдзі купі хлеба-солі ой Божа ж мой 
Хлеба-солі не купіла ой-ёй-ёй 
На базары заблудзіла ой Божа ж мой 
Хлопец пашаньку пахае яго сошанька крывая 
Хлопец пашаньку пахае яго сошанька крывая 
Ой ой ой ой Божа ж мой