Ты хадзіў, ты шукаў, ты блукаў
І ня бачыў навокал адказаў.
Позіркі іншых спіной адчуваў –
Адзіноцтва пачуў не адразу.
Ты рабіў у светачы шлях,
У ланцугі сябе закаваў,
Паступова галаву скланіў
І за руку ўзяў цябе жах.
Ты пытаеш у старых багоў:
“Дзе знайсці дзедаў сляды?
Куды далей ісці? Што рабіць?
Каб убачыць сябе ў імгле?”
Ты пачуў крыві загад,
Узгадаў хто ты такі.
Уставай, давай, уставай!
Ды руку сваю ўздымай!
Уздымі!
Ад сэрца да бога
Да неба да сонца,
Ад сэрца да бога
Да неба да зор.
У вачах тваіх сонцаварот
І аднекуль з’явілася моц.
Зразумеў, што жадаў зразумець.
Ты ідзеш і цябе не спыніць.