Ой, рана на Купала
Ой, рана на Йвана дзеўчынонька ўстала.
_Ой, рана, рана, рана на Йвана.
Дзеўчынонька ўстала дай веночок звіла.
_Ой, рана, рана, рана на Йвана.
Дай веночок звіла, у рэчку пусціла.
_Ой, рана, рана, рана на Йвана.
Ляцела страла й у канец сяла.
_Ў недзелю рана, рана на Йвана.
Ды ўбіла страла свякруху маю.
_Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой, рана на Купала.
Дый ляжыць цела, як папер бела.
_Ў недзелю рана, рана на Йвана.
Ніхто не можа дай прыступіцца.
_Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой, рана на Купала.
Дый прыступілась дый родна донька,
_Ў недзелю рана, рана на Йвана.
Родная донька цела схавала.
_Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой, рана на Купала.
Ў недзелю рана, рана на Йвана. – 4 разы. – Ой, рана на Купала.
Ой, чорны авечка барана кацiла,
_Лёлюшкi лёлi, барана кацiла.
Барана кацiла, ў акошка ўсадзiла,
_Лёлюшкi лёлi, ў акошка ўсадзiла. – Ой, рана на Купала.
- Сядзi, мой барашка, тры днi, тры нядзелi,
_Лёлюшкi лёлi, тры днi, тры нядзелi.
Тры днi, тры нядзелi, штоб людзi глядзелi,
_Лёлюшкi лёлi, штоб людзi глядзелi.
Ой, рана на Купала. На Купала ночка мала. – 3 разы.
Ў недзелю рана, рана на Йвана – 4 разы. – Ой, рана на Купала.
Ой, рана на Йвана дзеўчынонька ўстала_Жыткавіцкі раён, в. Пухавiчы
Ляцела страла й у канец сяла_ Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада
Ой, чорны авечка барана кацiла_Кармянскі раён