У халодным тумане
Шэрая далеч
Ціхая песня
Што ляціць адтуль
Ды мяне абдымае
Слязьмі заклікае
Голас пяшчотны
Далёкай забытай зямлі
Цяжкае неба
Кранаецца дрэў
Халоднай імглою
Іх накрывае
Сумная песня
У нябёсы ўзлятае
І там загінае
У шэрым попелу хмар
І гэты голас…
Скрозь лясы і туманы…
Абдымае мяне пяшчотна…
Нараджае слёзы…
У нябёсах…
Што потым дажджом…
Абмываюць мяне…
Мой змрочны сон…
Нібы рукі каханай
Нібы цемры дыханне
Нібы одгукі цяжкай
Зруйнаваўшай мой дом вайны
Скрозь лясы і туманы
Ціхая песня
Кліча мяне ў Нікуды…