Генадзь Бураўкін
Абцалую цябе, абшапчу, адагрэю,
Не пушчу ні на міг у сівую зіму.
Над вяршынямі сосен, над вольным палётам барэю
На далонях прызнання да Бога самого ўзніму.

Я не дам табе слова сказать – я ўсе іх разгадаю.
Я на вуснах тваіх прачытаю найлепшы свой верш.
Над шляхамі і снамі, над песнямі і над гадамі
Ты, як месячык ясны, у казку маю паплывеш.

А на грэшнай зямлі мы прысядзем пад яблыняй белай, –
Я ўсе кветкі і травы пакладу табе моўчкі да ног,
Ад незнанага шчасця, ад удачы сваёй захмялелы,
Малады і наіўны, і твой раб, і твой бог.