ДАЛЕЙ - БОЛЕЙ
Трыццаць сёмы тралейбус,трыццаць восьмы аўтобус
Ты нічога не робіш,яны нічога не робяць
З роту падае жуйка,усе пад агульным наркозам
Не адчуваеш рукі,адчуваеш сабе нецвярозым
СН: Далей - болей(3х)
Налей болей(3х)
На зялёнай скамейцы сабралася групоўка
Невядомыя месцы, незнаёмыя словы
Вермут не "Беларускі", маянэз не з пакету
Не менты па-за рэчкай, хлопец ты ўжо прыехаў
СН.
Каляровыя глюкі не дзіцячыя цацкі
Адной не хапае штукі, каб набыць усеагульную радасць
Неба гэта ці глеба? Кінь - не патрэбны сумненні
Трэба цябе ці не трэба - ніякае мае значэнне
СН.