Гэта шэрае жыццё, узяў б ды і ўцёк
Але можа там яшчэ горш ды ўжо не дзіцё
Ёсць нейкая адказнасць ды ўвогуле не маю права
Але ўсё ж жыццё лайно гавару прама
Шчаслівыя занятыя сваім шчасцем, а я забыў
Калі апошні раз напяваў вясёлы матыў
Цяпер няпэўнасцьнібаты згуляны ноты
Адабралі волю да дзеянняў я каля ляноты
Недзе між сумотай і радасцб арэшкі тлучшу
І неяк сам не запрыкмеціў як азызнуў ад тлучшчу
Мае падзеі іх адсутнасцьдакладнейадсутнасць надзеі
Ў караўлестве крывых люстэрак праспацца ў нядзелю
Ня трэба істэрык нам ёсць што ўспомніць
Але ж не чым ганарыцца і на што я быў здольны
Каб усё як ўсё рабіць грошы атрымліваць стому
Гэтае шэрае жыццё вядзе ў прорву вядома
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху
Ты адзіная мая надзея напішу імя на целе
Калі ты прыходзіш я знаходжу адказ на пытанне
Дзеля чаго чалавек жыве менавіта на белым свеце
Рады прачынацца зранку слухаць як пяе вецер
Рады навогул засынаць раніцай калі світае
Цябе вітаю глыбокай ноччу а потым лятаю
Нізка і высока нібыта смелы драпежны сокал
І няхай маё вока бачыць боль і пакуту навокал
У мяне толькі адно пытанне чаму я табою абраны
Ты для мяне ўсё я для цябе ні сябар ні каханы
Прабач мне ўсё роўна калі белы снег растане
Я проста не хочу выходзіць з гэтага чароўнага стану
Мне ўсё роўна чуеш усё роўна што будзе далеё там
Ну чаму ж ты шукаеш таго хто з большым талентам
Мне так патрэбны твой водар каб застацца сабою
Трымай мяне за руку я назаўжды з табою
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху
Трымай мяне трымай мяне за руку
Бо я згублю сябе ў гэтым руху