У журбоце, як у балоце,
Ды ў бясконцай асалодзе.
Мы, як зверы, ужо бяз веры,
Толькi не шукаем дзверы.
Трэба выйсце, трэба выйсцi,
А магчыма толькi выцi.
У барацьбе мы, як у балоце,
Толькi ў грудзi нам малоцiць.
Прыпеў:
Замест сцяга i пагонi, мы з агонii ў агонiю.
Толькi сцягам i пагоняю, мы з агонii ў агонь.
Мы ўсе моўчкi, марым раптам,
Што ўсе зменiцца павольна,
I, напэўна, будзе светла,
I, магчыма, што прыкольна.
Нам заўседы будзе снiцца,
Як у пагоне за свабодай,
Мы згубiлi свае сэрца
У атруце з асалодай.
Прыпеў (2 разы).
Толькi нешта, усi бяз сэнсу -
У журбоце, ды журбоце,
Мы шукаем свае сэрца
На паветрах у балоце.