Каб разьлічана й сур'ёзна
Паглядзець на гэты сьвет,
Трэба мець цьвярозы розум
І спакой у галаве.
Гэта сур'ёзна.
Добра, ды позна.
Рэфрэн:
Мы – проста дзеці,
Блукаем па сьвеце.
Сонца нам сьвеціць.
А ў галаве – вецер.
Калі ўласная кар'ера
Падымаецца ўгару,
Трэба дзякаваць Карнэгі,
Фройду, Шапэнгаўэру.
Гэта сур'ёзна.
Добра, ды позна.
Рэфрэн.
Будзе ўсё ў цябе ў парадку,
Будзе добра ўсё з табой,
Будуць грошы. Будуць градкі,
Глеба, гліна, перагной,
Будзе добрая ўлада,
Будзе нешта на стале,
Аптымальныя расклады,
Ды чагосьці не стае.
Гэта сур'ёзна.
Добра, ды позна.
Рэфрэн.