1999 – Акустычныя канцэрты канца XX ст.
======
Тут кожны выглядае, як герой,
І мае насцярожаны настрой.
Ты туліш вуха да зямлі
І кажаш: "Ворагі прыйшлі!"
Тут кожны выглядае, як герой…
Тут кожны са шчытом ці на шчыце,
Пад сцягам ці з бутэлькаю ў руцэ.
І нічога мне не гавары,
Чакай святлейшае пары.
Тут кожны са шчытом ці на шчыце.
Калі разгоніць вецер туманы,
Мы ўбачым, што даўно няма вайны.
Ну, а пакуль ляжыць на тварах цень,
І сцяг заціснуты ў руце,
І кожны са шчытом ці на шчыце.
Тут кожны не шкадуе важкіх слоў
Для пабудовы велічных муроў.
І будуць здзіўленыя ўсе,
Калі іх ветрам разнясе,
Хто сёння не шкадуе важкіх слоў.
Калі разгоніць вецер туманы,
Мы ўбачым, што даўно няма вайны.
Ну, а пакуль ляжыць на тварах цень,
І сцяг заціснуты ў руце,
І кожны са шчытом ці на шчыце.
Калі разгоніць вецер туманы,
Мы ўбачым, што даўно няма вайны.
Ну, а пакуль ляжыць на тварах цень,
І сцяг заціснуты ў руце,
І кожны са шчытом ці на шчыце.
======
Каментар: Адна з нешматлікіх песень, якія мяне ўразілі да глыбіні душы…