Маладыя гады
Маладыя гады,
Маладыя жаданні.
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце каханьня.
Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
Гэта нашыя - маладыя гады,
Гэта вашыя - маладыя гады,
Усё што будзе ў цябе далей, Х2
Не бяры да галавы.
Цёмны сад-вінаград,
Цьвет бяленькі вішнёвы,
І агністы пагляд,
І гарачыя словы.
Будзь жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі.
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі.
Гэта нашыя- маладыя гады,
Гэта вашыя-маладыя гады,
Усё што будзе ў цябе далей, Х4
Не бяры да галавы.