Яблычны спас
Не магу прыгадаць,
ці быў гэта Ілля,
ці то Яблычны спас.
Навакол - злагада,
нам гудзела ралля
і шумеў вадаспад.
Мабыць на сенажаць
на равэрах хіба
ці то йшлі пехатой.
Усіх дэталяў на жаль
не ўзгадаю, прабач,
бо і я ўжо не той.
Хроп учора грамчэй,
неахайна аброс
і дадаў у вазе.
І канчаю хутчэй,
змарнаваў усё дабро
немаведама дзе.
А агеньчык, якога
я грэўся каля,
і дагэтуль не згас.
Вось табе і Юр'я,
вось табе і Ілля,
вось і Яблычны Спас.