Сонца ўжо зайшло, думкі-мары прыходзяць,
Цемра ахінае зь неба зямлю.
Хочацца ўстаць, нешта добрае зробіць,
I сказаць тады, як цябе я люблю, ―
Мая Країна, мая Беларусь, мая Айчына, мая Беларусь.
Хочацца прабегчы вузкай сьцяжынкай,
Хочацца сустрэць мне сонца ўсход,
Хочацца мне зьесьці хлеба скарынку,
Хочацца, каб стаў урэшце вольны народ, ―
У маёй Країне, маёй Беларусі, у маёй Айчыне, маёй Беларусі.
Птушкі адлятаюць увосеньню ў вырай,
Каб пасьля вярнуцца вясною дамоў,
Божа, дай мне сілы не забыцца Радзімы,
Вернасьць зьберагчы, не згубіць любоў, ―
Да маёй Країны, да маёй Беларусі, да маёй Айчыны, да маёй Беларусі.
Памятаю я ветрык пяшчотны,
Сонейка сьвятло й азёраў блакіт,
Памятаю я людцаў гаротных,
Што жыцьцё аддалі за вольнасьць маю, ―
У маёй Країне, маёй Беларусі, у маёй Айчыне, маёй Беларусі.
Памятаю тых, хто змагаўся пад сьцягам,
Сымбалем Крыві й Цела Хрыста,
Памятаю тых, хто той сьцяг зьневажалі,
Рвалі на кавалкі, было й так, ―
У маёй Країне, маёй Беларусі, у маёй Айчыне, маёй Беларусі.
Але веру я ў лепшую прышласьць,
Веру, што зьвярнецца да Бога народ,
У Хрысьце здабудзе ўласную вольнасьць,
I ўсе ўбачаць сонца ўсход, ―
У маёй Країне, маёй Беларусі, у маёй Айчыне, маёй Беларусі.
Мая Країна, мая Беларусь, мая Айчына, мая Беларусь.