А ў полі вярба,
Пад вадой вада,
Там хадзіла, там гуляла
Дзеўка малада.
Дзеўка ад вады,
Хлопец да вады:
- Пастой, пастой, дзяўчыначка,
Дай каню вады.
- Рада б пастаяць,
Каню вады даць,
Мае босенькія ножкі,-
Сцюдзёна стаяць.
- Я сніму парчу,
Ножкі абвярчу,
А назад як павярнуся,
Боцікі куплю.
- Пастой, пастой, дзяўчыначка,
Дай каню вады. (паўтор)
- Я сніму,сніму парчу,
Ножкі абвярчу,
А назад як павярнуся,
Боцікі куплю..
-Не купляй ты мне,
А купі сябе :
Ёсць у мяне татка, мамка,
Яны купяць мне.